29 красавіка 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Тараса Сяргеевіча Юркевіча (1951), музыканта, паэта, аўтара і выканаўца песен
Тарас Сяргеевіч Юркевіч нарадзіўся 29 красавіка 1951 г. у г. Навакузнецку ў сям’і акцёраў. Бацька Сяргей Пятровіч Юркевіч (1910–1985) з 1952 г. служыў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, выканаўца драматычных і характарных роляў, заслужаны артыст БССР (1966). Тарас з ранняга дзяцінства жыў у г. Брэсце, вучыўся ў СШ № 2 (1958–1966).
28 лютага 2026 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Васіля Афанасьевіча Зотава (1911–1985), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Васіль Афанасьевіч Зотаў нарадзіўся 28 лютага 1911 г. у в. Палякоўка Курскай губерні (цяпер Колпнянскага раёна Арлоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1929–1934 гг. працаваў ва ўстановах сувязі — інструктарам, памочнікам начальніка, начальнікам Колпнянскай раённай канторы сувязі.
15 кастрычніка 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Рыгоравіча Солапава (1924–2019), дзеяча самадзейнага мастацтва, музычнага педагога, заслужанага дзеяча культуры БССР (1963)
Міхаіл Рыгоравіч Солапаў нарадзіўся 10 кастрычніка 1924 г. у сяле Пакроўскае Цярбунскага раёна Ліпецкай вобласці. Бацька валодаў многімі прафесіямі і добра іграў на гармоніку. Пачатковыя музычныя веды Міхаіл набыў самастойна, авалодаў многімі інструментамі. У 1940 г. паступіў у Курскае музычнае вучылішча.
19 снежня 2026 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Леаніда Ільіча Брэжнева (1906–1982), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча СССР
Леанід Ільіч Брэжнеў нарадзіўся 19 снежня 1906 г. у сяле Каменскае Екацерынаслаўскай губерні (цяпер горад у Днепрапятроўскай вобласці) у сям’і рабочага-металурга. Вучыўся ў гімназіі, землеўпарадкавальна-меліярацыйным тэхнікуме. У 1927 г. працоўны шлях пачаў землямерам у Беларусі — Талачынскім раёне Віцебскай вобласці, жыў на пастоі ў в. Перавалочна, там маладога спецыяліста доўга памяталі.
2 лютага 2026 г. — 500 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага (1526–1608), дзяржаўнага і рэлігійнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
Канстанцін (пры хрышчэнні Васілій) Канстанцінавіч Астрожскі нарадзіўся 2 лютага 1526 г. у г. Тураў (цяпер Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці), які належаў яго маці Аляксандры, князёўне слуцкай. Яго бацька — Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460–1530) — найвышэйшы гетман Вялікага княства Літоўскага, адзін з найбуйнейшых магнатаў княства. У бацькоўскім доме правёў дзяцінства і юнацтва, атрымаў добрую адукацыю і выхаванне ў духу праваслаўя.
9 лістапада 2024 г. — 165 гадоў з дня нараджэння Піліпа Казіміравіча Харкевіча (1859–1925), ваеннага дзеяча, гісторыка
Піліп Казіміравіч Харкевіч нарадзіўся 9 лістапада 1859 г. (па іншых звестках — у 1860 г.) у Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні ў сям’і рыбака, які стаў потым купцом. Піліп вучыўся ў Брэсцкай мужчынскай прагімназіі. Закончыў Варшаўскае пяхотнае юнкерскае вучылішча, афіцэрскую стралковую школу ў Санкт-Пецярбургу. Амаль увесь час служыў у Брэст-Літоўскай крэпасці, камандаваў ротай, батальёнам.
7 лістапада 2026 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Дарковіча (1961), ваеннага і грамадскага дзеяча, Героя Расійскай Федэрацыі (1995)
Аляксандр Васільевіч Дарковіч нарадзіўся 7 лістапада 1961 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька быў юрыстам, маці настаўніцай. Вучыўся ў СШ № 1 Давыд-Гарадка. У 1976 г. сям’я пераехала ў г. Брэст, яго дзядуля і бабуля жылі ў в. Прылукі Брэсцкага раёна. Гадаваўся моцным хлопцам, удзельнічаў у розных спартакіядах і спартыўных спаборніцтвах.
6 снежня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Каштальяна (1950), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2012)
Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся ў 6 снежня 1950 г. у в. Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».
2025 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Ананія Максімавіча Зарэцкага (1895–1980), удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайнаў, грамадскага дзеяча
Ананій Максімавіч Зарэцкі нарадзіўся ў 1895 г. у в. Навасёлкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Астроміцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Рана застаўся сіратой і яго ўсынавілі чужыя людзі. У 1915 г. у ліку тысяч іншых бежанцаў з Заходняй Беларусі Ананій Зарэцкі разам з жонкай апынуўся ў Самарскай губерні. Адтуль яго мабілізавалі ў Расійскую імператарскую армію.
19 верасня 2025 г. — 175 гадоў з дня нараджэння Льва Сямёнавіча Паеўскага (1850–1919), свяшчэнніка, гісторыка
Леў Сямёнавіч Паеўскі нарадзіўся 19 верасня 1850 г. у Асінгарадку Віленскай губерні (цяпер Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці). Вучыўся ў Кобрынскім духоўным вучылішчы, працягваў адукацыю ў Віленскай духоўнай семінарыі, якую закончыў у 1873 г. па другім разрадзе.